У душы пустэча, пустка, пустата...

Юрий Боровицкий
***
У душы пустэча, пустка, пустата.
Нават неахвота лашчыць і ката.

Памідоры выбраць, ці не выбіраць?
У душы пустэча. Чым душу заняць?

Пройдуць ціха бабы. Пранясуць грыбы.
На душы самота ніцае вярбы.

Зноў суседка ў градах. Ёй адно гуркі.
У душы пустэча - белыя пяскі.

Ходзіш, нібы п'яны. Сумна робіш штось.
На палетак выйдзе грацыёзны лось.

Велічна так гляне. Сэрца зашчыміць.
У душы пустэча, але трэба жыць.

11. 08. 2023 г.