Жыццёвая замалеука

Елена Котова 12
Горыч. Слёзы раставання.
"Я вярнуся!" абяцанне.
Пацалунак. Развітанне.
Сум. Няма таго вяртання.

Адзінота. Ранак. Кава.
Новы дзень - жыцця праява.
Ні званка, паведамлення.
Думкі. Думкі. Падазрэнні.

Дзень. Работа. Графік. Планы.
Ў сэрцы  - боль таго кахання.
Вечар. Слёзы. Разважанні.
Ложак. Сон. Разчараванне.

Сведка - месяц у акенцы
Шафа. Новыя сукенкі.
Адпачынак. Лета. Мора.
Радасць ды адсутнасць гора.