Баюся

Елена Котова 12
Баюся зноў: стамілася пісаць,
Баюся зноў , што з рыфмай не сябрую.
Шукаю вобраз. Ды каб мог натхняць!
Але чамусь такога не знайду я.

Пытаю зноў, пытаю зноў сябе,
Але жыццё лягчэйшым быць не хоча.
Пытанняў шмат, пытанняў шмат ў мяне,
А вершы спяць і раніцай , і ноччу.

І сэрца спіць. Стамілася шукаць.
І я маўчу. Але ж радкі выходзяць!
А хочацца зусім не так пісаць ,
А думак шмат танцуюць ў карагодзе...