Прынцэса садоу

Станислав Шастак
Пераклад з Ф.Джамаль:
Принцесса садов

http://stihi.ru/2009/10/27/5134

ПРЫНЦЭСА САДОЎ

Вандрую здаўна я дарогамі мроі,
Ў сузор'ях губляецца шлях.
А ты - ідэал пенкнаты незямное
Пяшчоты нязгасы ачаг.

Я духам вітаю сярод Цэфеід.
Мне сумна ў зямельным катле,
З'явілася ты і ўваскрос любві міт -
Свяцільнік надзеі ў імгле!

Ты помніш, жылі мы ў Вісячых Садах.
Была ты прынцэссай тады.
Я - лучнікам царскім. І ў сініх начах
Звон чуўся Еўфрата вады.

Паклікала ты - я пад сілаю чар -
Пост кінуў пайшоў за табою.
Цябе - на чужыну, мяне - на цвінтар
Адправіў цар воляй ліхою.

Вякі адшумелі - мы стрэліся зноў
І сэрца ўжо не ўняць,
Між намі сінічкаю ўецца любоў
Гіяды над намі гараць.

Ды сэрца ў трывозе, а што калі лёс
Растанне падносіць, як яд?
Ў чужыне далёкай, туманнай ад слёз
Цябе б не згубіць акурат.

Цябе адзінокаю ў тле гарадзкім
Я нават прымроіць не рад
Мы зноў разбрыдзёмся у моры мірскім
Дарогамі пыльнымі страт.

Ах, вернемся лепей у Царства Садоў!
Там наша Айчына - наш край.
Чакаюць нас гмахі дзербентскіх дварцоў -
Вароты, вядучыя ў рай.

Там плыў на каўчэгу з нашчадкамі Ной,
Прыдумаў агонь Праметэй.
Палкі амазонак кідаліся ў бой
На спінах агванскіх каней.

Кастры на вяршынях Агула гараць,
Цвіценне далін не суняць.
Там вее "Авестай", "Рыгведы" гучаць
І мантры на вуснах звіняць.

І хваляю Каспій, як старац паэт,
Дыктуе там рытміку строф.
Нас стрэне натхненне, усходы планэт,
Паэзія, вечнасць, любоў!