Гляну шы сэрца гэтага свету...

Юлия Лайт Белая
***

Глянуўшы ў сэрца гэтага свету,
Я бачу толькі бруд i гніллё.
Ці можна тут быць спраўды чалавекам?
Ці гэта завецца «жыццё»?

Тут нічога не робяць дарма,
А за грошы – ўсякае зробяць.
Ці гэта свет, дзе сумлення няма
I дзе лёгка страцiць свабоду?

Тут людзi жыццё не шануюць,
Не баяцца яны нават Бога.
Цi ёсць з iх той, што шкадуе?
Але ж не шкадуе нават прырода…

Тут шмат, ад ёй хто загiнуў,
I шмат, хто загiнуў ад рук.
Ёсць i той, хто больш не iснуе,
Хто не здолеў ўжо несцi пакуты.

I, здаецца, знiкае ўсё тое,
Што варта нам сцерагчы.
Але хочацца верыць, што зможам
Усё ж не толькi ў брудзе мы жыць.