Гiсторыя Беларусi працяг 15

Мария Мучинская
Горад ГРОДНА

Упамiнаецца Гародня
У век дванаццаты, далёкi,
Цяпер завём яго мы Гродна,
У даўнiну ён быў гандлёвы.

А назва – гарадзiшча, горад,
Цi агарожанае месца.
Таму няма вялiкiх спораў,
Чаму наш Гродна так завецца.

Ён мае герб… Блакiтны колер,
Гарэзлiвы скачок аленя
Праз белы тын, як сымбал волi,
Ды златы крыж Благаславення.

Шануюць Губерта Святога
Са старажытных дзён у Гродна.
Як знак вялiкай перамогi,
Яго алень, ён скача вольна.

Калiсь гуляку вывеў з лесу,
Каб стаў ён чалавекам дбайным,
Знайшоў напрамкi, iнтарэсы,
Да Бога шлях накiраваны.

Прыняты герб у век дваццаты
З карэннямi далёкiх продкаў,
Як амулет духоўнай страты,
Душы, акутанаю згодай.

З`яднаў народы розных нацый,
Супольна горад свой будуюць.
Па старадаўнiх сцежках шпацыр
У даўнi час вяртае думы…