Сасновы бор

Людмила Воронова Супрун
Які ты цудоўны, сасновы наш бор,
З кудзеркамі кронаў хвалістых!
Не трэба з табою мне скалаў і гор
І мораў,  азёраў празрыстых.

Глядзіш у нябёсы, наш церам жывы,
Крыніца святой прыгажосці!
Ты - дом для казулі,  вавёркі, савы,
Для соек, драздоў галасістых…

Надзеі святло і натхненне маё,
З табой мой світанак, як песня,
Якая штодзённа гучыць салаўём
У восеньскі дзень, напрадвесні…

А ўлетку ты,  быццам, вялізны арган,
Мелодыі сосны складаюць.
Цудоўнейшы скарб, што нябёсамі дан,
Краса беларускага краю!
СТ « Матэматык» 22 жніўня 2023