Янку Купалу

Людмила Воронова Супрун
Сустракай дзед Купала гасцей!
Ты ж не згадваў што столькі прыедзе?
Твае вершы часцей і часцей,
Нібы птушкі, лятаюць па свеце.

У іх любоў да свайго, да радні,
Код народа майго генетычны,
Дзе пускаюць расткі карані,
Што мацуюцца пахам сунічным.

З імі лёгка ісці па жыцці,
Яны флюгер для нас, для нашчадкаў,
Толькі з неба нам зоркай свяці
Незгасальны агеньчык лампадкі.

СТ «» Матэматык» 23 жніўня 2023