Сувязь з мовай

Татьяна Цыркунова
Роднай мовы абароты
Паглыбляюць веды.
Як да прашчураў звароты,
Каб адолець беды.

Сэнс глыбокі, ладны, годны
Ёсць у родным слове.
Голас чысты, звонкі, родны
Чую пры размове.

Як глыток вады з крыніцы
Сувязь з мовай роднай.
Мілым гукам наталіцца –
Адчуваю годнасць.

Горача маё прызнанне,
Бо шаную мову.
Гэта вечнае каханне
Ды давер'е слову.

Роднай мовы абароты
Слухаць – асалода.
Як да прашчураў звароты,
Вартасць, глузд народа.