Жыццёвы шлях

Татьяна Цыркунова
Жыццёвы шлях... у кожнага ён ёсць:
Бальшак-дарога ці дарога-сцежка...
Каму да ладу, а камусьці – косць,
Каму арол, а небарацы – рэшка.

Жыццёвы шлях, куды мяне вядзеш?
Надзейным будзеш ці цярністым, цяжкім?
Узвысішся ці можа прападзеш?
Схіліцца лёгка, бо цяжар звыш важкі.

Жыццёвы шлях... круты, суровы ён,
Перасякаюць рэкі-перашкоды.
У кожнага ён свой – такі закон,
Адным – палацы, іншым – боль нягоды.

Жыццёвы шлях праходзіць чалавек,
Бывае горача, але часцей – сцюдзённа.
Якім бы ты не быў, мой жорсткі век,
За кожны момант дзякую штодзённа.