Яна такая...

Татьяна Цыркунова
Душа адкрытая, ты падабаешся...
Высакародная, дык закахаешся.

Самаадданная без цені роспачы,
Крыштальна-чыстая – не згубяць ростані.

Душа лагодная, ды не зласлівая,
Душа глыбінная, ты многім мілая.

Ты непадкупная, ты неўміручая,
Не напужаць цябе бядой пад кручаю.

Душа ласкавая, ты вечна юная,
Нібы гітара ты, ды сяміструнная.

Гучыць мелодыя, прыходзіць часам ў сны...
Душа дзівосная, яна накшталт вясны.

Душа спагадная, заўсёды чуткая,
Нібы бярэзіна-дзяўчына гнуткая.

Добрасумленная ды галубіная,
Як ночка летняя ды салаўіная.

Дарога добрая, твая нявузкая,
Душа сапраўдная, ты – беларуская.

Мінуюць беды ўсе, твой лёс наладзіцца,
Надзеі светлыя няхай жа спраўдзяцца...