Конь крылаты

Татьяна Цыркунова
Конь крылаты, конь агністы,
Хто ж цябе прыдумаў?
Конь нястрымны, наравісты,
Гойсаеш без тлуму...

Конь парывісты ды лёгкі,
Цугляў ты не любіш.
Конь гуллівы, вольны, хлёсткі,
Недарэку губіш.

Конь свавольны, конь упарты,
Часам ашалелы...
Скласці добры верш – не жарты,
Трэба быць умелым.

Конь разумны, конь рахманы,
Хто назваў Пегасам?
Дапамог пра Целяханы
Напісаць тым часам.

Конь міфічны, конік-казка,
Конь неўтамаваны...
Конь-Пегас, твая падказка
Мне накшталт нірваны.

Конь крылаты, дзякуй шчыра,
Без цябе – прапала б...
А з табой сяброўка – ліра,
Што душа абрала...