Чырвоны мак

Татьяна Цыркунова
Ён цвіў нядоўга, як маланка,
Але пакінуў след – свой знак.
Радзімы кветка – палыханка,
Чароўны госць, чырвоны мак.

Ні ў чым не быў ты вінаваты,
Бо толькі прыгажосць твая,
Ды здольнасці куюць расплату,
Ты быццам шкодзіш удвая.

Ліхія людзі ў тым павінны,
Што стаў пачварай страшнай ты.
Не вінаватыя расліны,
Што люд жадае пустаты.

Ты пурпуровы, ты прыгожы,
Ты не пустышка-пусцячок.
Да пірагоў святочных гожы,
На кухні ты не навічок.

Цвіцеш нядоўга, як маланка,
Крычу ў захапленні: «Ах!»
Калісьці дзецям – калыханка,
Цяпер жа ты не зелле – жах!