Клён мой густалісты,
Рослы ды прыгожы...
Колер залацісты,
Кожнаму ён гожы.
Лісцік да лісточка –
Жоўты ды пунсовы...
Напужае ночка –
Налятаюць совы.
Толькі падыходзіць
Цемра палкай ночы,
Кожны штось знаходзіць,
Да чаго ахвочы.
Выглядаеш спраўна –
Волат, поўны сілы.
Не старээш, праўда,
Клён мой, людзям мілы.
Клён мой каля хаты,
Стройны, статны, стромкі...
Хлопец зухаваты,
Жаўталісты, тонкі.