Мядзведзь. Верш - загадка

Марина Шадуя Корсак
Спрытна лажу я па дрэвах,
Хоць на погляд і няўмелы,
Касалапы і нязграбны,
Да мядку занадта прагны.
Добра мне ў зімку спаць,
Лапу тлустую смактаць
Ціха носікам сапець…
А завуся я – (мядзведзь)