Францыск Скарына

Мария Мучинская
Ён дараваў нам цэлы Свет,
Пашырыў шлях пазнання, ведаў.
Асветнiцкi багаты след
I ты, i кожны ў сэрцы зведаў.

Першадрукар сярод славян,
Вучоны, доктар медыцыны.
Рассейваў ведамi туман,
Каб шлях у будучынь не згiнуў.

У Празе ў век шаснаццаты
Ён заснаваў сваю друкарню.
За межамi ў мiграцыi
З`явiўся дар даўгачаканы.

Нам бiблiю ён дараваў,
Старонкi пахлi свежай фарбай.
Прайшоў цераз вятрыскаў шквал –
Друкарства шлях яго так вабiў.

Малюнак з тэкстам спалучаў
У афармленнi сваёй кнiгi.
Ён золатам сябе ўпiсаў
Сярод iмён людзей вялiкiх.

Любiў, не забываў свой край,
Хоць жыць прыйшлося за мяжою.
У снах сцяжынкамi блукаў
Дзе дом вiтаў радзiмай мовай.

Шануем помнiкамi ймя –
У Мiнску, Полацку i ў Лiдзе.
З павагай кожны з нас штодня
Падзяку шле любiмай кнiзе.

Мець ордэн з iмем земляка –
Вялiкi гонар i пашана.
Святло ў тумане маяка,
Сярод бязмежжа акiянаў.