Скажыце дзецям

Елена Котова 12
Скажыце дзецям, што ёсць на свеце
Святое месца, дзе песціць вецер,
Дзе сінь нябёсаў, спявае поле,
І дзе адчуеш ўсім сэрцам волю.

І гэта месца не прадаецца,
Яно Радзімай для ўсіх завецца.
Скажыце дзецям, што немагчыма
Жыць у далечы, жыць без Радзімы.

Скажыце дзецям, што белы бусел
Прыносіць шчасце для Беларусі.
Ён носьбіт міру ,сям'і ахова.
Скажыце дзецям вось гэты словы.