Ляцяць буслы

Елена Котова 12
Ляцяць буслы да нас ізноў,
Нябёсы клічуць іх дамоў.
Малююць зоркі ў небе шлях,
Чакае рэчка ў чаратах.

Вясна сумуе без буслоў,
Чакае іх вяртання зноў.
І нават гнёзды па начах
Сумуюць ціха па буслах.

Чакаюць поле, луг і лес,
Іх родны край чакае ўвесь!
Чакае кожны іх дамоў,
Бо жыць не можам без буслоў.

Ляцяць буслы! Ляцяць, глядзі!
І шчыра іх сустрэнем мы!
Буслы ляцяць! Ляцяць дамоў,
Каб шчасце мы адчулі зноў!