11. 09. 2023

Дина Мележ
Прыходзіць невыпадковасць,
не ўваскрасаюць трупы
і не цяплее паветра па раніцах,
на кожны бясконца глейкі дрымотны дзень -
мёдамі-смоламі бруяцца
охравые ночы.
Пазяхамі глуха клікаць на дапамогу - ааа, ааа, ааа...
Апошні раз збянтэжыць гадзіннік сваёй прысутнасцю.
Потым адкрыць
бясстрашна рот пад тоўшчай нафты,
удыхнуць і здохнуць.
Смаляным чучалам асесці
у вязкую лужыну.
І так ня быць.
Чакаць выпадку.
Ён няўмольны.
Як і сон.