Гiсторыя Беларусi Прысвячаецца Янку Купалу

Мария Мучинская
Пясняр народны, кожным творам,
Праходзiў па сцяжынках лёсу,
Заблытаных, свойго народа.
Шукаў упарта ў сэрцы глосы,
Каб растлумачыць цяжкасць долi.
Ды скалыхнуць i даць надзею
Нацiнкаю не гнуцца ў полi,
З вятрыскам рабскi дух развеяць.
Сам зведаў працу селянiна,
Папрацаваў на вiнакурнi.
Душу скавала дум руцiна,
Шукаў ён зоры ў небе хмурным.
У пошуках iшоў па свеце,
За свой народ балела сэрца.
Даў Бог узлёт i гонар зведаць,
Унутраную супярэчнасць.
Варушыць вецер лiсця шаты,
Каб ахапiць сакральнасць тайнаў.
У Вязынцы, ля роднай хаты,
Дзе шлях пачаў у свет бяскрайнi.
Iмя i творы, як лампадку,
Нясём, запаленую ў душах,
Яна прамень надзей нашчадкам,
Вядзе на зорку, горы рушыць.