Штукарка восень

Мария Мучинская
Сабрала восень лета ў жменю –
Яно гуляла з сонейкам пыхлiва.
Царэўнай выйшла на арэну,
Як гаспадыня, шчодра сее дзiва.

Над полем кружыць, над лясамi,
Смяецца, цi какетлiва заплача.
Паклон шле, гнецца каласкамi,
Танцуе з ветрам вальс бастон дзiвачка.

Па-царску сее падарункi:
Каму  ўпляце каралi, каму брошкi.
Самотны спеў разносяць птушкі,
Рыхтуюцца да дальняе дарожкi.

А восень заклiкае ў царства,
Дзе ў золаце купаюцца прасторы.
Не раскрывае карт штукарства,
Рыхтуе сцiплы  ў тайне саван чорны.

Нацешыць хутка маляўнiчасць,
Схавае сонца прамянькi ў кiшэню.
За даляглядам восень клiчуць,
Вады зямелька смагне, пераменаў.

Насустрач маладуха з кубкам
Мяцелiца-крутуха поiць шчыра,
Каб расцвiла, як незабудка,
Вясною край заваражыла…