Восень

Сергей Заровский 3
За шмат гадоў на белым свеце
Я пакахаў усёй душой
Начныя зоркі, вольны вецер
І сціплы восеньскі спакой,

Калі ўсе колеры ў чаканні:
Дзе пажаданы так дазвол,
Каб неяк раптам на світанні
Ўзнялося полымя наўкол

Чырвоным, жоўтым усіх адценняў,
Каб на зямлі пачаўся зноў
Апошні яркі баль адзенняў
Асобных дрэў, дуброў, лясоў.

Каб у чарговы раз натхненне
Прынесла шэраг важкіх слоў.