Гумар мовы

Татьяна Цыркунова
Прыказкі ды пабрахушкі...
Гумару хапае ў іх.
Слоў цікавыя вяртушкі,
Цешыць вуха ладны пых.

Чуецца цяпло да слова,
Пагарджання ў тым няма.
Разнастайна наша мова,
З'явам дасць сваё імя.

Весяліць, ды сэнс глыбокі,
Векавая мудрасць ёсць.
Не акінуць нават вокам,
Россып выразаў – не госць.

Прымаўкі ды весялушкі
Адфільтроўвалі часы.
Загучалі добра, слушна
Пагалоскаю красы.

Пагаджуся: гэта праўда,
Што народа быў уплыў.
Не патрэбная прынада –
Сам знаходлівасць явіў.

Вершы, прымхі, пагалоскі...
Павялічыў іх рады
Мой народ, што родам з вёскі,
Вечна дужы, малады.

Прыказкі ды пабрахушкі...
Як жа нам без вас пражыць?
Мы шчабечам нібы птушкі –
Мовай трэба даражыць!