Вяртанне

Людмила Мищенко
ВОЗВРАЩЕНИЕ -ВЯРТАННЕ (белорусский язык)

Я вярнулася у вёску дзяцiнства,
Каб дакрануцца да былога...
Душы маёй жыве часцiнка
У гэтых хатах i парогах...

За паувека змянiлiся вулiцы,
I жыве пакаленне другое,
Успамiнамi сэрца хвалюецца,
Час змянiу тут усе дарагое.

Дзякуй вам, мае родзiчы даунiя,
Грэе сэрца радзiмы куточак!
Тут пакiнула душу i сэрца я,
I пяшоты пазнала глыточак!

Я прайду каля роднай хацiнкi,
Памяну добрай думкай бацькоу,
I, пакiнуушы сэрца часцiнку,
Я з палёгкай паеду дамоу,

Дзе чакаюць мяне мае дзеткi,
Мае думкi,пакой i любоу,
Дзе квiтнеюць другiя кветкi,
Дзе душой уваскрэсну  зноу!