Дэталь

Татьяна Цыркунова
Дэталь... яна радку патрэбна,
Пакажа ды падкрэсліць сэнс.
Звініць званочак, нібы срэбра,
Ён установіць значны цэнз.

Даўно ўжо гэтак павялося,
Што слоўнікамі даражу.
Пісаць радкі мне давялося
Без досведу, без куражу.

Мянушка ці скарагаворка,
Патрэбны выраз я знайду.
Прыладзіцца, бо ён не горкі,
Яго ў вершык свой ўвяду.

Дэталь, але ж яна ў сюжэце,
Як сутнасць, што спрыяе мне.
Агеньчыкам яскравым свеціць,
Сваё жыццё ў радку пачне.

Без слоўніка сябе не бачу,
Ён дружа лепшы, дарагі.
Імгненна выявіць нястачу,
Пашырыць верша берагі.

Знайсці дэталь не вельмі лёгка,
Яна агнём замільгаціць.
Знайду, дык уздыхну з палёгкай,
Зноў здолеў слоўнік дагадзіць.