Багоукi

Валентина Дробышевская
Вельмі дружныя сяброўкі  –
Каляровыя багоўкі:
Жоўтая – чырвоная,
Хуткая – павольная.

Разам з раніцы да ночы
Мілыя багоўкі крочаць,
Разам пра прыроду дбаюць,
Разам дзетак забаўляюць.

І калі так дзеткам трэба,
То імчаць багоўкі ў неба!
Доўга ў небе не гуляюць:
Іх з цукеркамі чакаюць.