Павуцiнкi

Валентина Дробышевская
Вераснёўскія сівінкі –
Павуцінкі, павуцінкі,
Як прыродныя мудрынкі,
Выплятаюць свой узор.

На траве блішчаць расінкі –
Серабрацца павуцінкі
І, накінуўшы хусцінкі,
З промнямі ляцяць  да зор.