Конiкi

Валентина Дробышевская
Танчаць конікі ў траве,
Скакуны адметныя,
Ёсць у іх смыкі свае,
Фракі ёсць канцэртныя.

У каго вусы даўжэй,
Конікі спрачаюцца.
То стракочуць ноч і дзень,
То ў траве хаваюцца.