Матылькi

Валентина Дробышевская
Промні сонейка ў вянкі
Уплятаюць матылькі:
Сінія,
Чырвоныя,
Жоўтыя,
Зялёныя,
Чорныя,
Вішнёвыя,
Белыя,
Ружовыя,
Срэбныя,
Пунсовыя –
Рознакаляровыя.

І над лугам ля ракі
Кружаць-кружаць матылькі:
Сінія,
Чырвоныя,
Жоўтыя,
Зялёныя,
Чорныя,
Вішнёвыя,
Белыя,
Ружовыя,
Срэбныя,
Пунсовыя –
Рознакаляровыя.

Яркіх кветак сваякі –
Трапяткія матылькі:
Сінія,
Чырвоныя,
Жоўтыя,
Зялёныя,
Чорныя,
Вішнёвыя,
Белыя,
Ружовыя,
Срэбныя,
Пунсовыя –
Рознакаляровыя.