Карагод

Валентина Дробышевская
У нябесным карагодзе
Сонца з месяцам у згодзе.
Кожны дзень і кожны год
Водзяць дружны карагод.

Скачуць у сузор’ях зоркі,
Быццам шпаркія вавёркі,
То налева, то направа…
Такт малююць ярка, жвава.

Нават хмаркі карагодзяць
І дажджынкамі малоцяць:
Тах-тах-тах і тух-тух-тух.
Несупынны ў небе рух.

Мы таксама не сумуем:
І спяваем, і танцуем,
І купальскі карагод
Водзім дружна кожны год.