Павуцiна

Татьяна Цыркунова
Павуціна  светлая
Тонкая, празрыстая,
Як тканіна белая,
Зверху серабрыстая.

Павуціна золкая,
З кроплямі-слязінкамі.
Падалась вясёлкаю,
Колер – не адзінкаю.

Павуціна ранняя,
Ліпкая, цягучая,
Трапяткою зданняю
Ўсіх ахвяр замучвае.

Павуціна лёгкая,
Ветрыку – сяброўкаю.
Адляціць з палёгкаю
Восенню – залоўкаю.

Павуціна – цацкаю,
Белаю прасцінкаю,
Наляціць знянацку і,
Часам, не адзінкаю.