Халодны дождж

Валерий Хотеев
Халодны дождж зямлю дзяўбаў.
Таскаў за пасмы вецер хмары.
І быццам нехта пільна дбаў:
Толькі б не спраўдзіліся мары,

Дзе я дзяржу тваю руку,
А ты пяшчотна і нясмела
Глядзела ў зорную раку
І ціха нада мною пела.

Пра Нёман, пра сасновы бор,
Пра промні залатога лета,
Пра дзіўны, радасны прастор
Да нас лагоднага Сусвета...

Маркоту цяжкай адзіноты
Штодзень плячыма адчуваю
І келіх звыклае гаркоты
Сабе і Лёсу наліваю —

Няхай!
Пільнуй. Дбай і сачы.
Дзяўбі, ірві, марнуй мой век...
Дарэмна...
Не перамгчы.

Пакуль кахае чалавек.