сустрэча

Дмитрий Панков 3
Зноў доўгія ночы
прадвесцем зімы
туманамі сцелюць
нізіны і поймы
дзе дрэмлюць няскошаныя
кавылі
пад ветрам залётным
ціхі
і спакойны
Няспешная веліч
сыходзячых сіл
сустрэча зямная
цяпла
з халадэчай
паможа нам сэнс
пераменаў знайсці
ў прызначаны час
але
недарэчы