Ураборас

Мария Руслановна Шебанец
Ну, што ты жарэш гэты хвост!
Што давішся тысячагоддзі?
Ці ежы няма табе? Годзе!
Пусці, хай ідзе сабе ў рост.

Ну, што ты раззявіла рот!
У пашчу той хвост не залезе.
Ён твой - дык ці нам яго рэзаць?
Ці ты там сляпая, як крот?

Атьху, ты дурное, атьху!
Нашто табе мёртвае кола!
Спіраль утварыла — і з долу
Наверх нармалёва...
Звяздуй.

12.10.2023