Рулька

Кор Алина
Цетка Нiна гаварыла:
Толькi я вярнулась з крамы.
Рульку там сабе купiла,
Аж на колькi кiлаграммаў.

Аграменная такая,
Чуць яе я дацянула.
Ох i смачна будзе, знаю,
Ледзь у каструлю запiхнула.

Адмачыць гадзiну, мабыць
Трэба гэтакi кавалак.
Ежы смак наперад вабiць.
I рэцэпт ужо ўзгадала…

А хвiлiны мчацца шпарка,
Тупацяць па кухнi ногi.
Грэе думкi, вабiць варка.
Госцi хутка на парозе.

Падышла хвiлiн праз колькi,
Падняла у каструлi крышку.
Глядзь, а там полова толькi
Ад аб'ёма, мабыць ў жыжку

Выцякала  штось потроху,
I губляў вагу кавалак.
«Мала бачу  там, дзе многа…
Штось не тое я надбала».

*     *     *


Рулька (свиная голяшка) — часть свиного окорока