Мары знiчкаю

Мария Мучинская
Мары знiчкаю ў думках знiкаюць,
След бялёсы кладзецца на сэрцы.
Я блукаю па роднаму краю,
Па пратоптанай бацькавай сцежцы.

Там адчула любоў сваiх родных,
Строгi позiрк радзiмага бацькi.
Рук цяпло клапатлiвых, лагодных
Сваёй мацi з матлiвай аб шчасцi.

Родны дом, ты далёка-далёка,
Ты мяне абдымаеш у марах,
Там сцяжынкi мае i вытокi
Захаваў лёс за млечнаю хмарай.

Край узбекскi (казахскi) i край беларускi,
Вы дзве зорачкi зыркiя ў сэрцы,
Абарона, падтрымка ў час скрухi,
Навучылi мяне ў шчасце верыць.

Дзякуй вам, дзякуй Боскае ласцы,
Што святой акрапiлi вадзiцай,
Пасцялiлi над безднаю насцiл,
Сталi ў сэрцы Радзiмай адзiнай.