Свiтанак

Мария Мучинская
Як коцiк, на лапках свiтанак
Павольна над краем качуе.
Рассыпiстым бляскам вiтае,
Знiмае заслону начную.

Фарбуе зарой далягляды,
Для сонца рыхтуе дарогу.
Жаўрук песнь заводзiць над садам,
А пеўнiк спяшыць на падмогу.

Гукае: «Хутчэй!» – ён каханым,
Бо хутка прачнуцца матулi.
З праменьчыкам сонечным, раннiм,
Дзянёк нас да сэрца прытулiць.

Ад цемры начною  свiтанак
Нас будзiць святлом, так чаканым,
Надзею дае светлы ранак,
Што долю сваю мы спаткаем.