Вясенни ранак

Людмила Воронова Супрун
Вясенні ранак

Пірог вішнёвы. Кубачак гарбаты.
Вясенні ранак.  Птушак дзіўны спеў -
Шпакоў, драздоў руплівых і цыбатых
У промнях сонца, што схапіць паспеў.

Няма тут, а ні вірусу, ні стомы.
Вясна ў правы ўступіла, як заўжды…
Цвітуць цюльпаны вогнішчам ля дому
І жук-плывун трывожыць бляск вады.

І адзінота тут - не адзінота!
Праменні сонца грэюць далягляд.
Дзянёк салодкі, быццам мёд у сотах,
І ты, шчаслівы, кожнай зёлцы рад!