Паэту аб роднай мове

Людмила Воронова Супрун
Перакладзі яе на мову леса,
На мову траў, на мову туманоў…
І зберажы ад лоўчага прагрэса
Галоўнейшую з блізкіх сэрцу моў!

Не забывай напеўнасці гучання,
Бабуліных, дзядулі каранёў,
Не дазваляй душы сваёй маўчання,
Пішы, пакуль жывеш і хопіць слоў!

Нясі ў народ, перадавай, як вымпел,
Бо хто ж яшчэ, калі не ты, паэт,
Той, хто з народам келіх лёсу выпіў
І быў абраны слова несці ў свет?

Калі ты сын, дачка свайго народа,
Павінен помніць запавет святы -
Для мовы не бывае слова «мода»,
Бо мова - гэта, браце мой, ёсць ты.