Гудзе батвою

Мария Мучинская
Як той пакос у час дажджлiвы,
Душа вякамi вяла i трухнела,
На выкашанай вольнай нiве
Кавёр падняўся  лебядой i хмелем.

Непрыхатлiвыя, збуялi,
Шумяць, гудзяць здзiчэўшаю батвою.
Як тое стада генерала –
На ланцугу, ды хцiвае, нямое.

Палохае той час свядомых,
Калi сарвецца ўздыбiўшы балота.
Падумать страшна, як вядома,
Якая свет агорне жуць i слота.

З малiтвай звернемся да Бога,
Вярнуць душу, спалiць батву навокал.
Няма каштоўней нам нiчога,
Чым жыцце, крылы, ды ўзляцець, як сокал…