Песнi павiнны быць толькi вясёлымi...

Юрий Боровицкий
***
Песні павінны быць толькі вясёлымі.
Восенню цяжка мне песні пісаць.
Еду лясамі, палямі і сёламі.
Мілыя хаткі, сады, сенажаць...

Дзе кукуруза на сілас пакошана,
Дзе зелянее азімы ўжо рапс...
Трактарам пожня даўно растрывожана,
Позняе восені блізіцца час...

Па кукурузнаму зжатаму полю
Баба на выпас вядзе сваіх коз...
Вецер зламаў ля дарогі таполю...
Лозамі бераг рачулкі зарос...

Восенню цяжка пісаць пра вясёлае...
Родныя хаты, сады, сенажаць...
Еду лясамі, палямі і сёламі...
Птушкі у вырай над імі ляцяць...

03. 11. 2023 г.