Пакiнутая вёска

Дмитрий Тимофеевич Мирошниченко
Вып'ю настою з шыпшыны і глогу,
Успамінаючы родны мой край.
Там, дзе за ворывам знікла дарога,
Ды за мест хатак даўно ўжо гай.

Дзе-нідзе разам з раструшчанай цэглай,
Што разбурылась ад печкі старой,
Толькі труха з бервянішчам палеглым, —
Ўсё, засталось што ад хаткі былой.

Разам з дубком расце старая дзічка,
Яблыня, сліва там з клёнам стаяць.
З неба калі ўпадзе раптам знічка,
Некаму там штось сабе загадаць.

Там жыхары — касулі ды лісы,
Заяц-шарак ды дзікі-секачы.
Вёска знікае, жыццё даўшы лесу,
Там, дзе ў глушы крычаць крумкачы.