Ляжыць бярозанька

Виктория Ковель
Ляжыць бярозанька,
Няма жыцця.
Галосiць голасна,
Да забыцця!
Няма ёй долечкi,
Адзiны кут,
Дзе толькi горасцi,
Хамут пакут.
Пытае любую
Сваю зямлю.
Мяне гаротную,
Як церпiш тут?
Калi зламiлася,
Стаяу туман.
Цяпер расце адзiн
Густы бур'ян.
Ён мне i дружа тут,
I важны пан.
Зламiла рукi мне,
Зламiла стан.
Я больш не ведаю,
Як гэта - жыць,
Як лiсце кволае,
Вясной радзiць.
Чаму зламiлася?
Згубiла дзень,
Калi спявала я,
Як салавей.
Скiдала лiсце я,
Але ж жыла!
Бо,чуеш,ведала,
Сыдзе зiма.
А гэтай восенню
Таго няма.
Жыццё нягоднае,
Адна дрыгва.
Ляжыць бярозанька,
Вакол бур'ян.
Ён ёй i дружа тут,
Ён ёй i пан...