Над Нёманам

Виктория Ковель
Стаяла дзеучына усю ноч над Нёманам,
Вада у iм цёмная у той час была.
Ды думкi чорныя з птушыным гоманам
Нясла у сабе яна. Жыцця няма!

Хадзiла доугiмi яна дарогамi,
Шукала шчасце тут, ды не знайшла.
А дзе нам шчасце узяць? Усе пад Богам мы!
Прыйшла, стаяла тут,яшчэ з цямна.

Ды усё здавалася, плыве над Нёманам,
Не дзеука, панначка! Прыгожы стан!
Сукенка белая. Са строгiм позiркам
Глядзела унiз яна. Цi ж не падман?

Што воды цёмныя завуць, галосяць ёй.
Чаго чакаеш ты? Iдзi да нас!
Абдымем моцна мы, бо ужо апошнiя,
Каму спявала ты у сумны час.
 
Пра слёзы горкiя свае, дзявочыя,
Каханне мёртвае, як бервяно.
Такое цяжкае ды не выноснае,
Што камнем ляжа тут хутчэй на дно.

Стаяла дзеучына усю ноч над Нёманам,
Сукенка белая, прыгожы стан.
Схавала хвалямi. Усе пад Богам мы!
Цяпер на месцы тым расце бур'ян...