Воля неба сiламi дажджу

Кор Алина
Дожджык крочыў, iшоў по зямлi,
Не  звяртаючы ўвагі на тое,
Што дзесь межы раптоўна узраслi,
Падзялiўшы кавалкi зямлi,
Як нажом, хтось парэзаў жывое.

Будаваў без аглядкі назад,
Быццам ведаў, навошта бар’еры.
Так стараўся, звужаў далягляд.
И сабе, и суседзям, iх шмат,
Што забыўся за справай  пра дзверы.

Кiламетры заняў гэты плот.
Нечый погляд здзяйсняў памяркоўны.
Дожджык крочыў, i бачыў народ.
Мабыць, ён не любiў загарод.
Але ж мусiў трымацца закону.

- А каб я, дождж заўжды iснуе ж,
Палiваў толькi травы да межаў?
Ці наўрад доўга так пражывеш,
У прыроду нястачу нясеш,
Калi сэрца на частачкi рэжаш.

Запалала маланка тады,
Вецер моцны узняўся раптоўна.
Так у прыродзе бывае заўжды,
Калi шкодзiць ёй нешта пры тым,
То прырода знiшчае заслоны.

    
     *     *     *