Чарцяка балотны

Ицхак Скородинский
Чарцяка балотны,
ён зладзіў табою,
прынадай начною,
спакусу апошнюю мне.

Дрынчаў на
сэрцайкі,
цягнуў з цябе жылы,
каб толькі,
ды хоць бы,
на ночку
і ты закахалася ў мяне.

І што ты тут зробіш,
танулі мы ў дрыгве,
дзе страсці
мацнейшы
за розум...

А гонару, гонару цьма.

Бывае такое, пра што не шкадуеш,
але...

Балюча, аб, як жа балюча,
пра тое і потым,
усім нам,
начамі,
аб чарах тых
у нашым жыцці...

Успамінаць.