Дыяне

Станислав Шастак
Пачуў сягоння навіну,
Што і вушам не веру:
Мая сяброўка у ВэНУ
Уваскрашае веру:

Насуперак вятрам чужым,
Што ў краю цяпер веюць
Не прызнае яна нажым,
Чаго не ўсе пасмеюць.

Нясе высока мовы сцяг
І тым сяброў чаруе,
Што веру ў годнасці працяг
Заўжды сябрам даруе.

І палымянаю душою
Шлях асвятляе к волі,
Заўжды гатова да двубою
І на варожым полі.

Дзіця нарэшаўскага краю
Ты лёсам ёсць абрана
Нам выйсце паказаць з адчаю,
Багіня ж ты! Дыяна!

Хай зберагаюць цябе Богі
На гэтым шляху камяністым!
Дай Божа не зазнаць аблогі
Змяіным подыхам агністым.

Але Бог даў табе імя,
Якое мудрасць азначае,
Заранкаю світальнай дня
З'явілася ты ў час адчаю!

Ты зоркай яснаю гары!
Хаця мне за цябе трывожна.
Душою праўду гавары,
Але прашу: Будзь асцярожна!