Памяти Юрия Королева

Галина Синякова
на белорусском языке

Год паутарае страшны дзень,
Калi цябе не стала,
I з дня таго над светам - цень,
Ты жыу, зяцек, так мала.

А ведау шмат i шмат рабiу,
Каб захаваць прыроду,
Дабразычлiвы, сцiплы быу,
Меу дома лад ды згоду...

Цяпер ужо цябе няма
У нашым вымярэннi,
Крычаць, цi слезы лiць - дарма,
Не будзе вызвалення

Ад слез, ад гора, ад тугi:
Такога не чакалi,
Зяцек наш, Юра, дарагi,
Цябе сыночкам звалi..


Мiнае сення два гады,
Як мы цябе згубiлi,
Жывеш у сэрцах назаужды:
Так любiм, як любiлi...

24.11.2023