Загадка

Людмила Воронова Супрун
Едуць казачныя сані,
А ў вазку - дзядок з вусамі,
З доўгай белай барадой,
Ды з дзяўчынай маладой.
У канцы саней - куфэрак,
Поўны цацкаў і цукерак.
Хто падкажа з вас мне першы,
Як завуць дзядулю з верша? (Дзед Мароз)