Калядныя пажаданнi

Станислав Шастак
Наступае час Каляд.
Дай Бог, каб турботы
Не прынеслі горыч страт
І гару работы!

Каб далёкі родны кут
Мірным заставаўся,
Каб яго ваенны спрут
І не дакранаўся.

Каб хвілінцы вольнай рад
Быў народ пачэсны,
Каб свяцілі вокны хат,
Як сонейка ў весны!

А з марознай вышыні
Сеяў срэбны вецер
На Раства Святога дні
Сон салодкі дзецям!